Падтрымаць “Новы Час”

Сябры, нам патрэбна ваша салідарная падтрымка!

Ужо з лютага “Новы Час” можна будзе атрымаць толькі па падпісцы, у шапіках “Белсаюздруку” ён прадавацца не будзе. Каб захаваць папяровую газету нам вельмі важна не скарачаць наклад.

Таму, калі ў вас ці вашых сяброў, знаёмых, ёсць такая магчымасць, падпішыцеся, калі ласка. Падпісны індэкс 63279. Кошт падпіскі на месяц 4 руб 14 кап. Падпісацца можна яшчэ сёння і заўтра. Сёння “Новы час” – адзіная крыніца інфармацыі для тых, хто за кратамі, і мы да апошняга пастараемся не спыняць выхад папяровай версіі. Але вельмі спадзяемся на вашу салідарнасць!