“Блізняты-важаняты” працяг

Каманда народнага мультфільму «Блізняты важаняты» гатовая пачаць працу над новым эпізодам. Народны мульт таму, што ягоны выхад стаў магчымы дзякуючы фундушу дзясяткаў неабыякавых беларусаў з усяго свету!

З вашай дапамогай мы зрабілі навагоднюю серыю, прынялі да ведама ўсе пажаданні гледачоў і ўжо прыдумалі наступную гісторыю – яна будзе пра назвы колераў! Разам з песенькай маляты вывучаць колеры вясёлкі, а пра астатнія даведаюцца з дыялогаў герояў.

Мы хочам зрабіць новую серыю даўжэй і з большымі элементамі. А яшчэ мы так верым у вашу дапамогу, што абвесцілі збор адразу на 2 эпізоды: адзін – пра колеры, а другі – пра назвы пальцаў. А то колькі ж можна называць пальчык «безымянным»? У яго ёсць імя і яно вельмі істотнае!

Вось наш новы збор пераход па спасылцы

Грошы са збору пойдуць на працу рэжысёра, мастакоў, аніматараў, актораў агучкі, стварэнне гукавых эфектаў і музыкі, арэнду студыі і запіс галасоў, фінальнага вядзення і арганізацыю працэсу.

На вялікі жаль, беларускую мову ўжо мала хто можа назваць матчынай, але гэта не нагода, каб яна заставалася ў заняпадзе. А як жа яе захаваць лепей, чым навучаць дзетак – нашу будучыню – размаўляць на ёй?

Яшчэ больш інфармацыі пра блізнят-важанят