Supolka.net

Суполки Беларусов За Рубежом



Спасылка на зум-сустрэчу

СПАСЫЛКА НА ЗУМ-СУСТРЭЧУ

СПАСЫЛКА НА ЗУМ-СУСТРЭЧУ

Беларусы Вугоршчыны запрашаюць усiх зацiкаўленых на мерапрыемства “Ноч расстраляных паэтаў”, прысвечанае памяцi ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, загiнулых у ноч з 29 на 30 кастрычнiка.
Мерапрыемства адбудзецца 30 кастрычнiка 2020 а 21 гадзіне анлайн у Зуме https://zoom.us/ -> join a meeting, Meeting ID: 926 3082 6302, Password: 29101937).

Праграма мерапрыемства:

Уводзiны
Міхась Чарот, урывак з “Вечная бура” – Алена Борыс
Ноч расстраляных паэтаў – Віктар Жыбуль
“Пасеклі Край наш!” (Алесь Дудар) – Ларыса Станкевіч
Палітыка памяці і дэмакратызацыі Беларусі: прыклад Курапатаў – Уладзіслаў Іваноў
Валеры Маракоў «І зноў прыйшоў, і зноў пабачыў родны край…» – Алена Борыс
Вольга Гапеева – Вершы
Адказы на пытаннi


Звесткi аб удзельнiках:
Алена Борыс, мовазнаўца. Вырасла ў Менску, скончыла Ліцэй БДУ, вучылася ў Кембрыджскім ўніверсітэце, абараніла дысертацыю па сінтаксісе і інтанацыі грузінскай мовы у Гарвардскім універсітэце, працуе ў Інстытуце мовазнаўства ў Будапешце, займаецца асецінскай, удмурцкай і хантыйскай мовамі.
Віктар Жыбуль, беларускі паэт і літаратуразнаўца. Вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (Мінск). Удзельнік «Бум-Бам-Літ», многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, перформансаў. Прычыніўся да дзейнасці музычных гуртоў «Левае зазямленне», «Буслік супраць Кадука», «Засралі казарму».
Ларыса Станкевіч, выкладчыца беларускай мовы (Будапешцкі ўніверсітэт імя Л.Этвеша)
Уладзіслаў Іваноў, выкладнік палітычнай навукі і палітычнай гісторыі, ЭГУ, Вільня. Летува. Палітоляг, сацыялінгвіст, каардынатар Цэнтру гендарных дасьледаваньняў пры ЭГУ. Перакладнік з францускай на беларускую мову.
Вольга Гапеева – аўтарка кніг “Кэмэл-трэвэл”, “Словы якія са мной адбыліся”, “Граматыка снегу”, “Дзве Авечкі”, “Сумны суп”, “(в)ядомыя гісторыі” і інш. Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Нямеччына, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Творы Вольгі Гапеевай перакладзеныя на больш як 10 моваў свету. Аўтарка супрацоўнічае з электроннымі музыкамі, выступае з аўдыёвізуальнымі перформансамі. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мае ступень кандыдата навук, дацэнтка. Займаецца літаратурным перакладам, даследаваннямі ў галіне філасофіі мовы, кампаратыўнай лінгвістыкі, сацыялогіі цела. www.hapeyeva.org

Мадэратар: Багдан Бурдыка, выпускнiк БДУ i Унiверсiтэта Андрашы, магістар эканамічных навук