
Міжнародная група “Годна Замежжа” працуе над творчымі праектамі салідарнасці з людзьмі свабоднай Беларусі. Мы – беларусы з больш чым 45 краін свету, якія аб’ядналі свае творчыя намаганні і ствараюць сумесныя відэа ролікі і музычныя кліпы, каб перадаць на Радзіму агульную хвалю падтрымкі.
Ідэя нарадзілася і пачала ажыццяўляцца ў беларускай дыяспары Вялікабрытаніі ў жніўні 2020 года, але хутка перарасла ў міжнародны праект, у якім на пачатак студзеня удзельнічае больш за 100 чалавек з больш чым 45 краін і 70 гарадоў свету.
Студзеньскі Праект на Дзень Салідарнасці 7 лютага: Нас шмат і мы ёсць
Мы абвяшчаем збор відеа ад беларусаў розных краін для агульнага роліка на Дзень Салідарнасці з Беларуссю 7 лютага, абвешчаны штабам Ціханоўскай (гэта будзе мікс з 50 краін як наш Навагодні ролік)
📹 Што робім: Выходзім групай або асобна (у залежнасці ад правіл каранціну) на вуліцу, пажадана на фоне мясцовай славутасці або характэрных будынкаў свайго горада.
Атрыбуты: Трымаем БЧБ сцяг сваёй дыяспары, або просты БЧБ сцяг + нацыянальны сцяг сваей краіны.
Здымаем 2 відэа:
1️⃣ Здымаем блізкі план. Трымаем кулак на ўзроўні грудзей. Гаворым выразна, з паўзамі, спакойна і цвёрда:
✔ на мове сваёй краіны “Салідарнасць <паўза> Разам“, напрыклад “Solidarity <паўза> Together“
✔ паўза
✔ па-беларуску “Нас шмат і мы ёсць“
2️⃣ Здымаем здалёк (у поўны рост):
✔ крычым “Жыве Беларусь!“
Тэхнічныя патрабаванні: гарызантальнае відэа, мінімум 1280×720, мінімізаваць шум (ціхае месца, пажадана мікрафон “пятлічку” ці шума-ізаляваны мікрафон)
🕐 Калі: да 1 лютага 9.00 па Менску
📩 Куды: hodna.abroad@gmail.com або @hodna_abroad_bot
#ДзеньСалідарнасці #ГоднаЗамежжа
Праекты
Партнёры і ўдзельнікі
Мы працуем пры інфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы кампаніі “Годна” і пазіцыянуем сябе як даччыная ініцыятыва за мяжой.
Мы супрацоўнічаем з:
- Hodna.by і Symbal.by
- Belarus Free Theatre
- Вольга Якубоўская (ілюстрацыі)
- Hanna Murajda (ілюстрацыі)
- Юлія Сямашка (відэа мантаж)
- і іншыя
У нашых праектах прымаюць ўдзел:
- спявачка беларускага гурта “Shuma” Руся Марына Шукюрова
- вакаліст украінскага гурта “Антитіла” Тарас Таполя
- этна спявачка, кампазітар, музычны даследчык і выкладчык Ірэна Катвіцкая
- спявачка Елізавета Хургіна
- спявачка і артыстка Ань Хітрык
- беларускамоўны бэнд з Францыі “Lounata” з відэа ад b.f.L. Studio
- бразільская музыка Cristiane Nogueira Miguel
- а таксама беларусы з Аб’яднанных Арабскіх Эміратаў, Аўстраліі, Аўстрыі, Беларусі, Бельгіі, Бразіліі, Вугоршчыны, В’етнама, Вялікабрытаніі, Германіі, Гібралтара, Грэцыі, Грузіі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Карэі (паўдневай), Кіпра, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Малдовы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Тайваня, Тайланда, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чылі, Чэхіі, Шатландыі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі, Японіі і іншых краін.
Прыняць удзел / Кантакты
Для ўдзелу ў будучых праектах, а таксама для публікацыі нашых відэа пішыце нам на:
e-mail: hodna.abroad@gmail.com
telegram: @hodna_abroad_bot
Абавязкова пішыце, калі ваша краіна ці горад яшчэ не прадстаўлены ў нашых роліках 🙂
Жыве Беларусь! Яе не разбіць, не спыніць, не стрымаць!