Гэта былі самыя насычаныя і разнастайныя Каляды 24.12.2020-21.01.2021!
❤️ Кожны дзень мы рыхтавалі анлайны, арганізоўвалі майстар-класы, вандроўкі па розных кутках Беларусі і ўсё гэта рабілі, каб падтрымаць дух беларусаў, сабраць разам за экранамі і прынесці ў дом святочны настрой. І самае галоўнае – усе 12 відэа застануцца для гісторыі, іх можна свабодна праглядзець на нашым канале:
- Казка пра ваўка з гуртом “Калыханка”
- Традыцыйная калядная гульня “Казёл”
- Традыцыйная калядная гульня “Казелінька”
- Монаспектакль Івана Кірчука “Калядныя ігрышчы”
- Інструкцыя па калядаванні ад Сержука Доўгушава
- Майстар-клас “Калядная зорка”
- Каляды ў Міханавічах
- БАТЛЕЙКА анлайн
- Майстар-клас “Выцінанка”
- Лекцыя пра абрад “Жаніцьба Цярэшкі”
- Відэа абраду “Жаніцьба Цярэшкі”
- Унікальны абрад “Шчадрэц”
❗️Але хочам звярнуцца да ўсіх: мы яшчэ не сабралі патрэбную суму, каб завершыць праект і пакрыць усе выдаткі. Любая дапамога спатрэбіцца. Патрымаць па спасылках можна тут: Facebook ці тут: website.
🌟 21 студзеня Каляды завяршыліся адметным абрадам з вёскі Новіны, Бярэзінскага раёна “Цягнуць Каляду на дуба”🎥 Хутка будзе сюрпрыз – новае відэа з месца падзей. З нашай прафесійнай камандай мы робім так, каб максімум данесці ўсю аўтэнтычнасць свята, атмасферу той мясцовасці, пазнаёміць з песнямі, традыцыяй!
🙏 Дзякуй усім, хто спрычыніўся да рэалізацыі праекта! Яшчэ пабачымся!
