На выездзе сілавыя структуры Рэспублікі Беларусь могуць даглядаць вашыя носьбіты інфармацыі (ноўтбукі і тэлефоны) – паспрабуйце пераканацца, што ў іх няма нічога «дыскрыдытацыйнага». Таксама захоўвайце ў хуткім доступе тэлефоны для экстраных паведамленняў пра тое, што адбываецца з вамі.
Перасякаючы мяжу, памятаеце, што часы сёння суровыя. Калі вы заязджае ва Украіну, не маючы намеру прасіць аб прадастаўленні прытулку, або збіраючыся прыняць рашэнне аб гэтым ужо на тэрыторыі краіны – вам трэба будзе:
- растлумачыць памежнікам мэту паездкі;
- пазначыць, колькі вы збіраецеся знаходзіцца ва Ўкраіне, і дзе будзеце пражываць;
- мець мёдычную страхоўку;
- могуць таксама запатрабаваць прадэманстраваць сваю фінансавую заможнасць на час знаходжання (наяўныя грошы, выпіска з банка, калі ёсць – бронь гасцініцы, квіткі назад, ці пад.).
Улічваючы больш жорсткі рэжым пагранкантролю, калі вы едзеце ў госці – не перашкодзіць мець на руках раздрукаванае запрашэнне ад прымаючага чалавека (напісанае ў вольнай форме) з кантактамі, які прымае. Зрэшты, такое патрабаванне не з’яўляецца абавязковым.
Улічваючы пандэмію COVID-19, у вас запатрабуюць ваш нумар тэлефона (украінскі або беларускі), адрас знаходжання ва Украіне (на ваша меркаванне) і мёдычную страхоўку на час знаходжання (тэрмін страхоўкі – на ваша меркаванне; галоўнае, каб не супярэчыў заяўленым датам паездкі).
Страхоўку трэба рабіць у Беларусі перад выездам, у страхавых кампаніях, якія ўключаюць, у тым ліку, страхаванне на выпадак COVID-19. Ва Украіне страхоўку можна пралангіраваць.
Матэрыялы падрыхтованы Антыкрызісным Центрам “Беларускі Дом” .