Правілы знаходжання ва Ўкраіне

Правілы уезда на тэрыторыю Украіны.

24 снежня 2020 года Украінцы Кабінет Міністраў прыняй Пастанову аб працягненні тэрміну знаходжання беларусаў на тэрыторыі Украіны да 180 дзён. Пастонова будзе дзейнічаць да 31 снежня 2020 года. Аб падрабязнасцях Вы можаце даведацца тут.

Аднаразовае знаходжанне (меньш за 90 дзён)

Легальнае аднаразовае знаходжання ва Украіне для грамадзян Рэспублікі Беларусь абмежавана 90 днямі з моманту ўезду. Памятайце, дата вашага ўезду прастаўляецца ў пашпарце або міграцыйнай карце ў выглядзе штампа. Пашпарт з пацвярджэннем даты вашага ўезду (і, калі ёсць, міграцыйная карта) павінны быць з сабой на працягу ўсяго гэтага часу, каб пацвердзіць сваё легальнае знаходжання ў краіне. Выбарачная праверка дакументаў паліцэйскімі ва Ўкраіне не так распаўсюджана, як у некаторых іншых краінах, але выпадковасці бываюць.

Знаходжанне ва Ўкраіне больш за 90 дзён

Калі вы плануеце знаходзіцца ва Украіне даўжэй за 90 дзён, але не збіраецеся звяртацца за сховішчам (статусам бежанца або дадатковай абаронай) – лепш атрымаць часовы від на жыхарства. Гэта можна зрабіць, да прыкладу, як валанцёру / валанцёрцы – для гэтага трэба удзел ўкраінскай арганізацыі, якая можа прымаць замежных валанцёраў, і гатовая зрабіць гэта для вас. Таксама ёсць іншыя падставы для атрымання віду на жыхарства – ад вучобы або акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта замежнага СМІ да шлюбу з грамадзянінам / грамадзянкай Украіны (дае права на пастаяннае пражыванне). Гэты сьпіс досыць невялікі, і атрыманне віду на пражыванне не з’яўляецца простай задачай.

Абнуленне тэрміну

Раней для «абнулення» тэрміну знаходжання ў Украіне часта дастаткова было выехаць за мяжу з любой суседняй краінай – за выкананнем патрабаванні, па якім замежныя грамадзяне могуць знаходзіцца на тэрыторыі краіны не больш за 90 дзён са 180-ці, сачылі не вельмі строга. Зараз, зрэшты, сітуацыя іншая, і спроба так паступіць можа прывесці да таго, што вас проста не пусцяць назад ва Украіну. Такім чынам новы тэрмін 90 дзён пачнецца праз 90 дзён перабывання за мяжой Украіны.

Перавышенне тэрміну

Перавышэнне 90-дзённага тэрміну знаходжання ў краіне без атрымання новых падстаў для знаходжання з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, і караецца штрафам. 

Матэрыялы падрыхтованы Антыкрызісным Центрам “Беларускі Дом” .